Belarus

Дашкевіч: «Маньякаў у зонах не катуюць так, як вось катуюць цяпер арыштантаў па палітычным артыкуле»

Некалькі цытат з кароткага інтэрв’ю Змітра Дашкевіча пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах, створаныя адмыслова для «палітычных», прыводзiць «Салiдарнасць».

— Без ніякіх умоваў, без кніг, фактычна без перадач. Маньякаў у зонах не катуюць так, як вось катуюць цяпер арыштантаў па палітычным артыкуле.

— Усе астатнія, хто сядзіць па адміністрацыйным кодэксе, не па палітычных артыкулах, маюць усё: матрасы, кнігі. Чытаюць, сядзяць («палітычным» забаронена сядзець у дзённы час — С.), атрымоўваюць перадачы.

— Калі мне далі дваццаць, я аж падскочыў ад радасці: «гуманны» суд даў мне дваццаць сутак (па новым кодэксе Дашкевічу маглі даць 30 сутак — С.).

— Для іх (сілавікоў — С.)  бар’еры— грамадскае меркаванне, 2021 год на двары, бар’ер — частка еўрапейскай цывілізацыі, — Зміцер Дашкевіч перакананы, што частка сілавікоў з радасцю выканае любы загад адносна апанентаў улады, аж да расстрэлаў.

Нагадаем, што Змітра Дашкевіча затрамалі ў часе курапацкай вахты 23 красавіка. Разам з ім затрымалі Ганну Шапуцьку, Кірыла Лойку і яшчэ некалькі актывістаў. Шапуцьку і Лойку асудзілі на 15 і 5 сутак адпаведна, Дашкевіч атрымаў 20 сутак арышту.

Жонка Змітра Наста Дашкевіч пісала пра нялюдскія ўмовы ўтрымання для палітычных арыштантаў.

Поделиться ссылкой:

Football news:

Scotland coach Clarke: There were a lot of good moments during the group stage, but no points scored
England are the most boring group winners in history. Two goals were enough! And at the World Cup, the Italians once became the first even with one
Dalic - to the fans after reaching the Euro playoffs: You are our strength, and we will be your pride
Modric became the youngest and oldest goalscorer in Croatia at the Euro
Czech Republic coach Shilgava: We came out of the group and fought with England for the first place. We got what we wanted
Gareth Southgate: England wanted to win the group and continue to play at Wembley-and it succeeded
Luka Modric: When Croatia plays like this, we are dangerous for everyone