«У лютым-сакавіку быў проста шквал кандыдатаў у Полк імя Каліноўскага»

Як беларускі музыкант стаў стралком ды ратавальнікам, каб вызваліць Украіну.

«Салідарнасць» даведалася, як музыкант стаў стралком ды ратавальнікам, як ставіцца да дзеячаў культуры, якія абслугоўваюць афіцыйныя мерапрыемствы, і што думаюць у Палку імя Каліноўскага пра расейскую мабілізацыю.

— Парамедыцына — гэта даволі жорсткая штука. Па прынцыпах вайны, нават калі хтосьці паранены, мы павінны думаць і пра тое, каб выратаваць яго, і пра тое, каб параненых не стала больш. Таму калі стаіць вайсковая задача, якая выратуе ўсіх, у першую чаргу, мы будзем выконваць вайсковую задачу, — дзеліцца бязлітаснай праўдай вайны баец з пазыўным «Гарэза».

Каб трапіць у Полк імя Каліноўскага, ён выехаў з Беларусі па турыстычнай візе. А каб хутчэй аказацца на полі бою, скончыў курсы парамедыкаў.

«Уся наша культура пераўтварылася ў абслугу»

— З дзяржаўнай культурнай установы я сышоў яшчэ да падзей 2020 года, — расказвае «Гарэза». — Заўсёды займаўся грамадскай дзейнасцю, валанцёрыў. І КДБ стала праяўляць да мяне інтарэс, нават на працу прыходзілі.

Таму звольніўся і пайшоў на прыватнае прадпрыемства. Яшчэ да 2020-га я ведаў і пра тое, як катуюць людзей, і як выносяць неправамерныя прысуды. Проста пасля падзей, якiя адбылiся два гады таму, гэта стала масавай з’явай.

Я таксама ўдзельнічаў ва ўсіх пратэстах, не быў затрыманы, бо добра бегаю. Аднойчы крыху збілі па галаве, але ж я ўсё роўна ўцёк. Як за высакародным аленям, за мной гналіся па палях каля Курапат, нас разганялі на Арлоўскай. Таксама хаваўся па кватэрах.

Але потым зразумеў, што гэта ні да чаго не прывядзе, ім усё роўна.

Калі нават выйдзе і два мільёны чалавек, яны проста возьмуць больш куль. І гэта было літаральна страшна, таму я не магу казаць «трусы» тым людзям, якія пасля такога пераставалі выходзіць.

— У сваіх разважаннях наконт таго, што адбылося, вы нават вынайшлі нейкую формулу перамогі.

— У Дэкларацыі правоў чалавека ёсць прэамбула, у якой гаворыцца, што гэты дакумент з’явіўся менавіта дзеля таго, каб людзі непавінны былі брацца за зброю, каб абараняць свае правы.

Беларусы паспрабавалі напэўна ўсе магчымыя мірныя варыянты, каб абараніць свае правы і свабоды, якія проста растапталі. І адзіная, што засталося, — гэта супраціў са зброяй.

Тыя, хто абараняюць уладу, можа і сімпатызуюць пратэсту, але перад імі ўстае выбар: ці падтрымаць пратэст і атрымаць за гэта па галаве ад улады, ці падтрымаць уладу, і табе ніхто нічога не зробіць.

Вось яны з большасці сваёй і выбралі ўладу. А калі б быў яшчэ такі варыянт — ты выйдзеш збіваць людзей і цябе ў галаву прыляціць куля? Можа б тады яны падумалі, на чорта мне гэтая ўлада, нават з яе кватэрамi і грашыма, калі ў мяне куля ў галаве?

Значыць, трэба зрабіць рызыкі падтрымкі ўлады большымі, чым рызыкі падтрымкі пратэсту. Такая простая формула.

— А як вы ставіцеся да тых дзеячаў культуры, музыкантаў, якія скарысталіся момантам, каб стаць «зоркамі», выступаюць на ўсіх дзяржаўных мерапрыемствах, даносяць на калег, якіх потым звальняюць, займаюць іх месцы?

— Уся наша культура пераўтварылася ў абслугу афіцыйных мерапрыемстваў. Але ж і раней гэту сістэму не цікавіў чалавек і яго здольнасці. Кіраўніцтва заўсёды турбавалася толькі за тое, каб у журналах і на паперы ўсё выглядала добра.

Да тых, хто актыўна супрацоўнічае з уладамі, я стаўлюся, як да міліцыянтаў, як да тых жа амапаўцаў. Хоць самі яны і не збіваюць нікога, але ж сваёй падтрымкай дазваляюць рабіць тое, што адбываецца, дазваляюць захоўваюць гэтую аўтарытарную сістэму, якая катуе беларусаў.

Адольф Эйхман таксама не страляў у габрэяў. Ён нікога не забіў, проста рабіў сваю працу — правяраў эфектыўнасць Галакосту. Але менавіта з такіх «эйхманаў» і быў пабудаваны Трэці рэйх.

Можна было шмат на што зачыняць вочы да 2020 года, але пасля — не. Я не разумею, як гэта магчыма, калі амаль у кожнага ёсць нехта блізкі ці знаёмы, затрыманы ці збіты. А яны так проста перагарнулі старонку.

У іх застаўся апошні аргумент — мірнае неба. Але ж гэтае мірнае неба можа вельмі хутка скончыцца, і яны адзенуць боты і апынуцца дзесьці ва ўкраінскай зямлі. Ці можа яны ўпэненыя, што гэтага не здарыцца?

«Я ведаў, што вайна будзе»

— Калі пачалася вайна, вы былі ў Беларусі?

— Так. На той час у мяне была праца, я здзейсніў мару большасці беларусаў і зарабляў «папяцьсот». Неяк жыў, працаваў. І паколькі разумеў, што не магу рабіць большага, мне гэта не падабалася.

Я ведаў, што вайна будзе. Апошнія два месяцы быў у гэтым упэўнены, бо не могуць проста так стаяць усе войскі ля мяжы.

Я спрачаўся з тымі, хто казаў, што гэта немагчыма, таму што на двары XXI стагоддзе. І, на жаль, я меў рацыю. Але нават калі ты бачыў усе прыкметы таго, што вайна пачнецца, ты ўсё роўна 24 лютага быў у шоку, убачыўшы, што адбываецца.

У тую ноч я перапісваўся з сябрамі з Украіны амаль да трох гадзін. Яны казалі, што чуюць, як лётаюць самалёты, ведаюць, што вайскоўцаў падымаюць па трывозе.

А чацвёртай гадзіне я заснуў, а ў пяць ужо прачнуўся. Першыя тры дні я не мог ні спаць, ні есці. У мяне было адчуванне, быццам мяне аблілі крывёю. Мне падавалася, што я сваімі рукамі, тым, што не змог у 2020 годзе скінуць беларускую ўладу, удзельнічаю ва ўсім гэтым.

Я быў упэўнены, што Ўкраіну яны зламаць не змогуць, што ўкраінцы будуць біцца за кожны кавалак сваёй зямлі. Але думаў, што ўсё будзе значна горш, і прыйдзецца змагацца за вуліцы Кіева, пачнецца партызанская вайна. Добра, што гэты мой прагноз не спраўдзіўся.

Калі праз некалькі дзён я трохі адышоў ад шоку, адразу пачаў шукаць інфармацыю пра тое, як трапіць на вайну.

— Як у вас гэта атрымалася? З Беларусі апошнім часам вельмі цяжка выехаць.

— Я пільна сачыў за інфармацыяй. Спачатку даведаўся пра інтэрнацыянальны легіён, яшчэ праз тыдзень-два пры «Азове» пачала стварацца ў Кіеве беларуская рота. А калі сталі збіраць наш батальён, я зразумеў, што хачу далучыцца.

Гэтую вайну я палічыў выклікам самому сабе. Заўсёды стараўся быць чалавекам слова. І калі я вырашыў абараняць нейкія ідэі, важныя для мяне, і з’явіўся момант аб’яднацца з такімі ж людзьмі, каб нешта зрабіць, яго трэба было выкарыстаць. Бо інакш азначала, што я проста раскідваюся словамі.

Я задоўга ведаў, што такі момант настане, нават рыхтаваўся, займаўся спортам, скончыў курсы першай дапамогі, збіраў грошы. Толькі візу не паспеў зрабіць. Мне прыйшлося звяртацца да фірмаў, якія рабілі турыстычныя візы за вялікія грошы. І я атрымаў гэтую візу літаральна на 15 дзён.

Накупіў сабе амуніцыі, якую магчыма было правезці праз мяжу, і паехаў.

— Вашы родныя думаюць, што вы вандруеце па Еўропе?

— Я амаль нікому не казаў пра свае планы, дзеля бяспекі абарваў усе сувязі. У мяне ўвогуле мала сваякоў, а праз сваю грамадзянскую пазіцыю, якую я ніколі не хаваў, я з імі ўжо два гады не знаходзіў агульную мову.

Як толькі я перасек мяжу, адразу адправіў свае дадзеныя ў Полк. Мяне вельмі хутка верыфіцыравалі і я накіраваўся ва Ўкраіну. Ужо там праходзіў жорсткі адбор, у лютым-сакавіку быў проста шквал кандыдатаў у Полк.

Каб мець прывілеі, я вырашыў прайсці курсы парамедыкаў. І ўвесь час займаўся, слухаў лекцыі, потым былі адпрацоўкі. Лепш займацца ў розных інструктараў, у тым ліку абавязкова тых, хто ўжо пабываў «на нуле» (на перадавой), у самых цяжкіх баях, і ведае, як усе адбываецца ў рэчаіснасці. Бо, вядома, тэорыя часта з практыкай не супадае па ўсіх момантах.

«Мой бел-чырвона-белы сцяг са мной звычайна ўвесь час»

— Ці кожны можа стаць парамедыкам? Дзе медыцына, а дзе музыка, якой вы займаліся. Якія галоўныя патрабаванні?

— Калі вы баіцеся крыві, вы, канешне, не будзеце парамедыкам. Самадысцыпліна павінна быць на высокім узроўні, вучыцца трэба добра падчас падрыхтоўкі. Не так, як мы вучыліся ва ўніверсітэтах, дзе прагульвалі палову заняткаў. Бо ад гэтага залежаць жыцці. Трэба разумець, якая на табе адказнасць.

Відаць, у мяне былі нейкія здольнасці, таму што мне падабалася вучыцца. І не толькі парамедыцыне. Я стралок. Раней я не трымаў у руках зброю, у беларускай арміі не служыў.

Але тут вельмі добрая «вучэбка». Нікога не адправяць на фронт, проста даўшы ў рукі аўтамат. Колькі трэба часу, столькі і будзеш вучыцца: камусьці хапае тыдня, камусьці мала некалькіх месяцаў.

Парамедык, калі казаць проста, гэта вайсковы санітар. І ўсё ж, у першую чаргу, я стралок свайго падраздзялення. Па другое, выконваю функцыі парамедыка.

Калі баец атрымлівае раненне, я за яго адказваю, я павінен не даць яму памерці ад крывацёку, не дазволіць яму задыхнуцца. Ёсць так званая «залатая гадзіна», у якую мы можам больш-менш стабілізаваць чалавека, каб яго давезлі да шпіталю.

У такіх абставінах добра, калі ёсць медычная адукацыя, але насамрэч ёсць алгарытмы, па якіх мы працуем, і якім можна навучыцца нават без адукацыі. Я маю сертыфікат аб заканчэнні курсаў. Але мы не даем клятву Гіпакрата. Я не маю права надаваць дапамогу ў мірны час.

— Вядома, што менавіта парамедыкі ў тую першую «залатую гадзіну» ратуюць шмат жыццяў.

— Калі чалавек паранены і ён можа сам сабе надаць дапамогу, ён будзе гэта рабіць. А я буду выконваць вайсковую задачу. Бо што можа быць горш за аднаго параненага? Два параненых! Калі ты пакінеш пазіцыю і адразу кінешся дапамагаць, а ў гэты час параняць цябе ці каго іншага, гэта будзе кепска. Так лічаць у ваенных абставінах. Гэта жорсткі падыход, я разумею.

Толькі калі скончыцца агнявы кантакт, каб не пакідаць пад пагрозай астатнюю групу, ты дабярэшся да параненага. Нас так вучаць.

— З якімі раненнямі часцей за ўсё даводзіцца працаваць?

— Часцей людзі церпяць ад асколкаў снарадаў. Я ўваходжу ў групу выведкі. Мы падыходзім бліжэй за ўсіх да пазіцыі ворага. Бывае, знаходзімся ў некалькіх сотнях метраў і нават можам разглядзець іх твары ў бінокль.

Але самае жахлівае, тое, што я вельмі не люблю, гэта артылерыя і міны. Гэта самае небяспечнае. Камандзір нашай выведкі Павел «Волат» як раз падарваўся на расцяжцы. Яму надалі дапамогу, але мы, на жаль, не ўсёмагутныя. Ёсць рэчы, якія мы не можам зрабіць, калі раненне не сумяшчальнае з жыццём.

Бывае, на заданнях трошкі да нас прылятае. Аднойчы нават верталёт абстраляў некіруемымі ракетамі. Тады яны так і не знайшлі нашу пазіцыю і стралялі наўздагад.

Панікі ў нас няма, але гэта не тое, што б я хацеў кожны раз адчуваць.

Я індэтэрмініст, не веру ў лёс і нешта такое. Але бываюць моманты, калі і я здзіўляюся. Нядаўна ці міна, ці снарад патрапіў у дрэва побач, і ў нас аднаму хлопцу руку прашыла наскрозь, а другому асколак прабіў тры слаі вопраткі, літаральна як нажом ускрыла тканіну, але нават не пашкодзіла скуру!

Аднойчы нас знялі з пазіцыі і праз дзень менавіта туды прыляцеў снарад, ад якога загінуў чалавек.

— Вам страшна?

— Так. І добра, што страшна. Калі ты не адчуваеш страху, гэта можа ўжо нейкі паказчык, можа ўжо трэба крыху адпачыць. У нас такія абставіны, што ты ўвесь час павінен баяцца, бо калі ты не баішся, у цябе губляецца адчуванне небяспекі.

І менавіта ў такі момант можа нешта здарыцца. Ты можаш згубіць увагу і не ўбачыць расцяжку, ці выйдзеш у поўны рост на пазіцыю супраціўніка.

— Што абавязкова робіце перад выездам на перадавую?

— У мяне няма ніякіх рытуалаў, але ёсць маленькі талісман — адна дарагая для мяне рэч. І яшчэ мой бел-чырвона-белы сцяг са мной звычайна ўвесь час. Дарэчы, ён прайшоў са мной на Радзіме ўсе пратэсты і зараз ён абавязкова побач.

Перад выездам «на нуль» галоўнае — сабраць рэчы і нічога не забыць.

— Ці важна добра выспацца і ці можаце вы спакойна спаць у такі час?

— Магу (усміхаецца). Але я не казаў бы, што паспаць — гэта крытычна. Бывае, суткамі сядзім на пазіцыі. Тады спіш па пару гадзін літаральна па чарзе ў зямлі, у вадзе, і арганізм неяк мабілізуецца. Адсыпаемся пасля, калі здымуць з пазіцыі.

— Колькі даводзілася працаваць на перадавой без перапынку?

— Трое содняў.

«Смерць — гэта доўг ваяваць і за тых хлопцаў»

— Ці добрае ў вас экіпіяванне, абмундзіраванне?

— Тут вельмі шмат увагі надаюць таму, ва што нас апрануць і з чым адправіць ваяваць. Тут ніхто не будзе адпраўляць людзей у кірзавых ботах. Дзякуючы нашым валанцёрам, абмундзіраванне ў нас нават лепшае за ўкраінскія «підраздзелы».

Наогул, валанцёры робяць аграменную працу! Наша медычная служба трымаецца толькі на іх. У нас адна з лепшых медычных аптэчак ва ўсёй украінскай арміі. Я кажу пра палявую аптэчку кожнага байца. Там ёсць літаральна ўсё. Зразумела, што парамедыкаў забяспечваюць яшчэ лепш.

— То бок, вам не выдаюць бронекамізэлькі з кардонам, як у расейскіх войсках?

— Не-не, такога няма. У нас усё значна лепшае.

— Як нашы вайскоўцы адносяцца да мабілізацыі, якая пачалася ў Расеі?

— З большага ўсе «петрасяняць» гэтую мабілізацыю, жартуюць з ролікаў, якія бачаць. Мы, канешне, усе ў захапленні ад іх зброі. Калі нам давалі аўтаматы, і мы бачылі нейкую маленечкую пляму іржы, мы казалі: «Ой, які іржавы аўтамат».

А на іх фота мы бачым крыху аўтамата сярод іржы. Зараз мы з гумарам да гэтага ставімся, але рыхтуемся і не ведаем, якія будуць наступствы.

Магу адно прадказаць, страты ў іх будуць велізарныя. Бо нават калі рэгулярная армія нічога не змагла зрабіць, то што будзе з тымі, хто яшчэ ўчора піў піва на канапе. Ці трымалі яны хоць аднойчы аўтамат?

— А да вас працягваюць прыходзіць навабранцы?

— Дагэтуль шмат людзей жадаюць быць добраахвотнікамі. Прыязджаюць пастаянна. Мы ўсе тут добраахвотнікі, у любы момант мы можам напісаць заяву, нам скажуць «дзякуй» і адправяць назад. Тут нікога не трымаюць.

Але большасць хлопцаў могуць з’ездзіць у адпачынак, каб крыху перавесці дух, і вяртаюцца.

— Ці сыходзяць людзі пасля смерці таварышаў?

— Дакладна не. Наадварот, мы адчуваем сабе яшчэ больш адказнымі, і за загінулых таксама. Смерць — гэта доўг ваяваць і за тых хлопцаў. Мы лічым сябе абавязанымі гэтым людзям.

— І ўсё ж, вы можаце ў любы момант сысці. Што вас трымае?

— Я тут ужо 4,5 месяцы. Я тут правеў усе лета. Мне не патрэбна з’язджаць адсюль. Адчування, што я стаміўся, няма.

Пакуль я магу перасоўвацца, магу штосьці рабіць, я буду рабіць. З’язджаць мне яшчэ рана. Я адчуваю, што яшчэ не ўсё зрабіў.


Football news:

<!DOCTYPE html>
Kane on Tuchel: A wonderful man, full of ideas. Thomas in person says what he thinks
Zarema about Kuziaev's 350,000 euros a year in Le Havre: Translate it into rubles - it's not that little. It is commendable that he left
Aleksandr Mostovoy on Wendel: Two months of walking around in the middle of nowhere and then coming back and dragging the team - that's top level
Sheffield United have bought Euro U21 champion Archer from Aston Villa for £18.5million
Alexander Medvedev on SKA: Without Gazprom, there would be no Zenit titles. There is a winning wave in the city. The next victory in the Gagarin Cup will be in the spring
Smolnikov ended his career at the age of 35. He became the Russian champion three times with Zenit

0:46 Советские пригородные электрички должны исчезнуть в Беларуси только к 2034 году
23:14 Турецкий рынок обвалился на 7%
22:03 Аппарат NASA Curiosity нашел на Марсе следы древних рек
21:18 Байден: Палестина и Израиль должны существовать мирно в качестве двух независимых стран
21:09 "Манчестер Сити" без потерь прошел первый круг Лиги чемпионов
20:57 Россия и Китай в СБ ООН наложили вето на резолюцию США по ситуации в Израиле
20:40 Белорусские борцы вольного стиля остались без наград молодежного чемпионата мира
20:34 20 лет клипу на песню «Госці». Что стало с его героями?
20:25 «Следователь у меня был нормальный человек». Белорус на домашней химии рассказал, как к нему относились силовики
20:18 Смертельное ДТП произошло на МКАД
19:58 Правозащитники признали бывшими политзаключенными еще 39 человек, которые не имели этого статуса в тюрьме
19:56 Саммит ЕС подготовит почву для эмбарго на российские алмазы
19:49 На Гомельщине активничают медведи
19:40 Дина Рубина: Мы как-нибудь сами
19:36 Из-за засухи в Амазонии люди выстраиваются в очередь за водой
19:28 Зеленский: Привычка убегать – это то, что очень пригодится России
19:14 Знатоки «Что? Где? Когда» не ответили на простой вопрос белоруса о будильнике
19:14 Швед: на территории Беларуси в годы войны функционировало более 560 лагерей смерти
19:08 На Комаровский рынок после ремонта вернули знаменитые скульптуры
19:08 Путин отрепетировал начало мировой ядерной войны
19:02 «Пентагон» — социальный портрет России
19:01 "МИНСК" потерпел шестое поражение в играх Единой лиги ВТБ
19:00 В Беларуси изменят Гражданский, Жилищный, Трудовой и Банковский кодексы
18:58 New York Times: изъятое в Испании "скифское золото" из Украины может оказаться подделкой
18:51 Футболисты "Барселоны" победили "Шахтер" в Лиге чемпионов
18:50 МАРТ рассчитывает на положительный эффект от возобновления референтного ценообразования на лекарства
18:47 Рассказ работницы минского райпо о зарплате в 193 рубля набрал более 500 тысяч просмотров в TikTok
18:41 Армения может закрыть российскую военную базу — Пашинян
18:37 Индия готова оказать поддержку Беларуси в процессе присоединения к БРИКС
18:36 Сравнили цены на новые зимние шины в Беларуси, Польше и Литве. Результат неожиданный
18:34 Кооперация в промышленности и сельском хозяйстве. Беларусь и Оренбургская область обсудили развитие сотрудничества
18:29 В Климовичском районе работник похитил 15 мешков комбикорма. Суд вынес строгий приговор
18:25 «Минск» победил БАТЭ
18:23 В самом старом деревянном здании Беларуси появится музей
18:17 Возвращение к классике и патриотическая тематика. Чего ждать от Национальной театральной премии
18:16 В секторе Газа пропали семь агентов внешней разведки России
18:09 БАТЭ уступил футболистам "Минска" в чемпионате Беларуси
18:06 Минчанин украл в магазине сразу 20 пачек кофе
18:02 Палата представителей США выбрала нового спикера
18:01 На лукашистов наводит страх даже словосочетание «Полк Калиновского»
17:54 YouTube вскоре может позволить музыкантам заимствовать свои созданные искусственным интеллектом голоса
17:53 "Баланс доступной и экономически обоснованной цены". Богданов о референтном ценообразовании на лекарства
17:50 WSJ: Израиль отложил наземное наступление на сектор Газа
17:43 В секторе Газа пропали семь агентов внешней разведки России. Связи с ними нет почти с начала войны в Израиле
17:43 В Токио представили автомобили будущего
17:42 Следователи и военнослужащие отточили навыки работы в условиях боевых действий
17:37 Рачков: усилия Беларуси по реализации ЦУР стали заложником нарастающих процессов международной конфронтации
17:31 В Украине простились с погибшим белорусом «Бахусом»
17:30 ВСУ намерены разрушить Крымский мост
17:28 Пашинян намекнул, какая судьба может ждать военную базу РФ в Армении
17:28 Армения хочет закрыть российскую военную базу
17:23 Лукашенко испугался сам себя / Азаренка арестовали, будет суд: как разводят белорусов. Смотрите ВИДЕОновости за 25 октября
17:21 В Беларуси сохраняются трудности при обмене долларов и евро
17:21 МАГАТЭ: в районе Хмельницкой АЭС произошли мощные взрывы
17:19 Словосочетание «Полк Каліноўскага» признали экстремистским. Сейчас его нельзя писать и произносить?
17:19 Британские ученые создали носки с искусственным интеллектом
17:17 Кочанова и Мезенцев обсудили подготовку к Форуму регионов Беларуси и России
17:12 Чиновники саботируют поручения Лукашенко
17:10 Задержали девушку, которая якобы заполнила заявку на паспорт Новой Беларуси. Но это может быть постановкой
17:05 ВСУ продолжают вести наступление на двух направлениях
16:57 Угнанный Audi Q8 задержали на границе Польши с Беларусью
16:57 "Здесь все перемешано в сложный клубок". Михеев о причинах обострения ситуации на Ближнем Востоке
16:53 Украинские пилоты начали летную подготовку на F-16 в США
16:49 Беларусь рассчитывает на скорейшее формирование группы дружбы в парламенте Индии
16:42 Знаете ли вы, что с вами будет, если вам подадут недостаточно проваренные грибы шиитаке?
16:42 WSJ: Израиль согласился отложить наземную операцию в Газе, чтобы США смогли укрепить ПВО на своих ближневосточных базах
16:39 Сейм Латвии исключил упоминание о белорусах из проекта закона о дорожном движении
16:30 В Толочине за репосты судили делегата «Всебелорусского народного собрания»
16:28 Силовики утверждают, что задержали девушку, которая якобы заполнила заявку на паспорт Новой Беларуси. Это правда?
16:26 Посол: ШОС, ЕАЭС и СНГ нацелены на развитие экономик стран-участниц
16:24 «У Путина сильна своего рода одержимость. Киево-Печерская лавра важна для него лично»
16:23 Путин потребовал отправить в армию еще почти 100 тысяч россиян
16:19 Открытость, неравнодушие и резкость. Тур о главных личных качествах Лукашенко
16:15 Nissan представил электрический гиперкар с мощностью 1 МВт
16:07 "Это важно для наших стран". Сенатор о дипломатическом безвизе между Беларусью и Пакистаном
16:06 Отработали превентивно. Эксперты на Брестском полигоне провели учебный сбор по криминальным взрывам
16:04 Украина планирует производить десятки тысяч беспилотников в месяц
16:01 В Китае спасли около тысячи котов. Их хотели сдать на бойню вместо свиней и баранов
16:01 Когда возобновит деятельность Красный костел
16:00 Емельянова о BTI-2023: проведение таких выставок стимулирует продажу товаров отечественного производства
15:57 Карелин: в белорусском и российском спорте время санкций надо использовать для внутреннего отбора
15:56 Сивец: корректировка гражданского законодательства соответствует духу времени
15:55 В Словакии назначили новое правительство
15:52 «Трудное решение». EPAM уволит часть команды в Беларуси
15:46 «Вдохновлялась слуцкими поясами». Белоруска создает очень стильный дизайн шелковых платков
15:45 Лугина: продукция "Беллегпрома" поставляется почти в 40 стран мира
15:44 В Беларуси готовят указ о работе маршруток
15:39 Израиль отложил наземную операцию в ожидании сил ПРО США
15:30 Ветковский музей продолжает собирать деньги, чтобы приобрести уникальный памятник иконописи
15:29 В четверг в Беларуси ожидается до +14 градусов
15:24 Парламентарии Беларуси и России заинтересованы в углублении взаимодействия в межпарламентских организациях
15:23 В белорусские магазины вернулся швейцарский Toblerone и добрался австрийский «Моцарт»
15:22 Патриарх РПЦ Гундяев заявил о риске «потерять страну» из-за мигрантов с иной верой
15:16 Беларусь рухнула до уровня Африки в мировом рейтинге верховенства закона
15:14 «Прихожу к выводу, что постановление судьи подлежит изменению». Областной суд в Витебске неожиданно отменил решение об изъятии телефона за БЧБ-аватарку
15:10 "Горела" трибуна. В Гомеле спасатели провели учения на спортобъекте
15:06 Стрижак: «Вывозим примерно одного человека в день или порядка 5-6 человек в неделю»
15:06 На Ивано-Франковщине попрощались с погибшим за свободу Украины белорусом
15:05 За одного немца убивали 100 жителей. Как работала директива о заложниках в Минске?
14:55 Эрдоган открыто поддержал ХАМАС