Belarus
This article was added by the user . TheWorldNews is not responsible for the content of the platform.

Толькі разам уратуем «Народную Волю»

Шаноўныя прыхільнікі «Народнай Волі»!

На пачатку жніўня рэдакцыя шчыра адказала Вам на балючае пытанне: калі ўсё ж адновіцца выданне газеты ў папяровым варыянце? Паколькі многія з чытачоў прапусцілі той нумар, то ёсць неабходнасць паўтарыць сказанае. На жаль, нашы спадзяванні пакуль застаюцца нерэалізаванымі. Вось і нядаўна атрымалі ад кіраўніцтва «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» ліст з адмовай наконт аднаўлення супрацоўніцтва з «Народнай Воляй». Ніякіх канкрэтных тлумачэнняў не даецца, і мы не ведаем, адрамантавалі нарэшце той злашчасны друкарскі станок, які быццам зламаўся яшчэ напрыканцы 2020 года, ці да гэтага часу ён прастойвае. Можам толькі здагадвацца, што лёс незалежнай «Народнай Волі» вырашаецца не ў кабінетах выдавецкага начальства. Няцяжка было б знайсці паразуменне з уласнікамі прыватных друкарань, але і яны без адмашкі з верхніх паверхаў улады баяцца заключаць дамову з рэдакцыяй.

Што ж, паважаныя чытачы, працягваем выдаваць «Народную Волю» ў электронным варыянце. У чарговы раз вымушаны паўтарыць: у такой сітуацыі надзвычай важная ваша дапамога. Каб выжыць, рэдакцыя мае вялікую зацікаўленасць у тым, каб было як мага больш падпісчыкаў на PDF-версію газеты. У выйгрышы ад гэтага будзем не толькі мы, але і Вы, шаноўныя чытачы. Па-першае, з цікавымі, змястоўнымі матэрыяламі кожнага чарговага нумара «Народнай Волі» Вы зможаце знаёміцца значна раней, чым яны з’явяцца на сайце. Па-другое, калі мы адновім выданне газеты ў нармальным рэжыме, то для Вас, сённяшніх падпісчыкаў PDF-версіі, будуць спецыяльныя бонусы.

Падпісацца на PDF-версію «Народнай Волі» можна на сайце belpressa.by. Для гэтага трэба зайсці на сайт belpressa.by, націснуць укладку «2022» і выбраць месяцы, на якія вы будзеце афармляць падпіску.

Многія з Вас, мабыць, ужо ведаюць, што «Белпошта» адсудзіла ў рэдакцыі больш за 110 тысяч рублёў. Значныя сумы даводзіцца выдзяляць на выплаты падаткаў. Сітуацыя надзвычай драматычная. Таму асобна звяртаемся да тых, хто мае магчымасць праявіць адрасную дабрачыннасць. Ёсць некалькі спосабаў пералічыць грашовыя сродкі (даём рэквізіты ў рускамоўным варыянце) на рэдакцыйны рахунак.

1.Через ЕРИП:
СМИ – Н (просто буква) – «Народная Воля» – Добровольные взносы.

2.Через БАНК:
ИЧУП «Народная Воля». 220030 г.Минск, ул.Энгельса, 34а
р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933,
Код PJCBBY2X, ЦБУ 113 «Приорбанк» ОАО, г.Минск
УНП 100961759
Загадзя выказваем шчырую ўдзячнасць!

Вы – нам!
Мы – Вам!

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»