Belarus

У Гомелі за датэрміновым галасаваннем назіраюць… праз акно

Назіральнікі Уладзімір Няпомняшчых і Мікалай Навасельскі

Адзіночныя выбаршчыкі, якія ішлі 4 жніўня на ўчастак №16 у доме Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, каб прагаласаваць датэрмінова, бачылі каля ўваходу двух мужчын. Яны прымасціліся на тэрасе, паклаўшы побач з сабою Канстытуцыю, Выбарчы кодэкс, пасведчанні назіральнікаў. Адзін з іх вядомы ў горадзе актывіст, пенсіянер МУС і назіральнік ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчых, другі былы ўніверсітэцкі выкладчык матэматэкі, назіральнік на выбарах ад грамадскай арганізацыі «Рух «За свабоду» Мікалай Навасельскі.

Участак вялікі, прасторны, але нам месца не знайшлося, – кажа Уладзімір Няпомняшчых. – Трох назіральнікаў пусцілі, а нам з Мікалаем Іванавічам забаранілі прысутнічаць, хоць мы тут акрэдытаваныя. Ветліва, культурна, але забаранілі. У іх, бачыце, з намі будзе ўжо зашмат назіральнікаў. Перабор! Парушаюць13-ты артыкул Выбачага кодэкса – наша права на вядзенне назірання, а таксама – адкрытасць і галоснасць выбараў.

Матэматык Мікалай Навасельскі распавёў, што пайшоў сёлета ў назіральнікі ў спадзеве паспрыяць правядзенню справядлівых і сумленных выбараў, але ўжо на пачатку галасавання сутыкнуўся з абмежаваннем. На яго погляд, надуманым.

У Гомелі за датэрміновым галасаваннем назіраюць... праз акно
Члены ўчастковай камісіі рады кожнаму выбаршчыку

На выбарчым участку мяне сустракае старшыня камісіі Аксана Журовіч, вылучаная ў камісію ад Цэнтральнай раённай арганізацыі БРСМ. І таксама тлумачыць, што назіральнікаў на ўчастку ўжо дастаткова, хоць і трымае ў руках маё журналісцкае пасведчанне. Нагадваю старшыні пра розніцу паміж назіральнікамі і прадстаўнікамі СМІ. Журовіч выбачаецца і зазначае, што на сёлетніх выбарах яна старшынёй камісіі ўпершыню. Раней на выбарах працавала ў выбарчых камісіях, але толькі шэраговым сябрам.

На ўчастку ціха. Выбаршчыкаў няма. Прысутныя чальцы камісіі і трое назіральнікаў у ахоўных масках.

Цікаўлюся ў старшыні, чаму ўсё ж такі двое назіральнікаў апынуліся каля ўваходу, а не на ўчастку. Месца тут сапраўды хапае, каб паставіць не тры сталы для назіральнікаў, а пяць ці нават больш.

Ёсць распаражэнне Цэнтрвыбаркама пускаць на датэрміновае галасаванне толькі трох назіральнікаў з-за эпідэміялагічнай сітуацыі. Мы ж не можам не выканаць патрабаванне Цэнтральнай выбарчай камісіі. У асноўны дзень дзень галасавання могуць прысутнічаць пяць назіральнікаў. Цяпер у нас – назіральнік ад ветэранскай арганізацыі і двое – праз збор подпісаў. Яны зарэгістраваліся на ўчастку першымі, мы іх і дапусцілі сёння да назірання, – кажа старшыня ўчастковай камісіі.

Пакуль гутарылі, на ўчастак зайшла выбаршчыца, каб прагаласаваць. Пры выхадзе, калі яна ўжо апусціла бюлетэнь у скрыню, запытаўся, чаму датэрмінова?

Так было задумана: еду на дачу, – адказвае жанчына.

І тут да мяне з прэтэнзіямі Аксана Журовіч: «Вы не маеце права рабіць апытанне, за каго выбаршчыкі галасуюць».

Аказалася, што прысутныя чальцы камісіі не дачулі маё пытанне да выбаршчыцы і няправільна перадалі яго змест старшыні Журовіч. Відаць, таму, што запытваўся я па-беларуску.

У камісіі мне адмовіліся сказаць, колькі гараджанаў прагаласавалі датэрмінова ад пачатку адкрыцця ўчастка. Затое назіральнікі перад уваходам налічылі, што за першыя паўтары гадзіны датэрмінова прагаласавалі пяцёра выбаршчыкаў. Яны гэта бачылі праз акно.

У Гомелі за датэрміновым галасаваннем назіраюць... праз акно
Назіральнікі, якіх дапусцілі на выбарчы ўчастак №16 у Гомелі

Football news:

Neuer on winning the German super Cup: scoring 3 goals is always impossible. Fortunately, Kimmich scored
Vasin's agent that the ex-coach of Khimki Gunko refused the player: I don't know anything about it. Maybe he was offered a taxi driver
Shomurodov will sign a 4-year contract with Genoa. Medical check - up-on Friday
Vinicius was offside, but the ball was last touched by a Valladolid defender. Ex-referee Andujar Oliver on Real Madrid's goal
Muller is the most decorated German in history. Won the 27th trophy and overtook Schweinsteiger
Pep Guardiola: city are still far from their best form. We have dropped 10 players
Zidane on Jovic's future: anything can happen. I can't say anything until the window closes