Belarus
This article was added by the user . TheWorldNews is not responsible for the content of the platform.

Яніна Пушкіна: “Муж працуе ў прамысловай зоне…”

Мастак Алесь Пушкін

Жонка мастака Алеся Пушкіна распавяла “Народнай Волі” пра тое, якія весткі даходзяць ад мужа з калоніі.

Нагадаем: 30 сакавіка мастак быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму (падчас закрытага працэсу ён парэзаў сабе жывот у знак пратэсту).

А.Пушкіна прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў». Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыкла «Беларускі супраціў» і перформанс, які ён правёў ва Украіне.

Мастак знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Падаваць апеляцыйную скаргу ён адмовіўся.

У красавіку Алеся Пушкіна адправілі ў папраўчую калонію №22 у Івацэвіцкі раён («Воўчыя норы»), дзе ён ужо знаходзіцца амаль чатыры месяцы.

— Лісты ад Алеся даходзяць даволі рэдка, прыкладна раз у месяц, – кажа Яніна Пушкіна. – Не так даўно мы я яму адвезлі ў калонію 50-кілаграмовую харчовую перадачу, а вось сустрэчу забаранілі. Нейкія адміністрацыйныя пакаранні вынеслі за парушэнне рэжыма, таму у гэтым годзе ўбачыць Алеся ўжо не атрымаецца.

— Пра жыццё ў калоніі распавядае?

— Ведаю, што працуе Алесь у прамысловай зоне, нейкі дрот раскручвае. А вось пра ўнутраны распарадак абсалютна нічога не кажа, бо, відаць, гэта забаронена. Могуць пазбавіць права на тэлефонныя званкі.

— Але тэлефанаваць яму дазваляюць?

— Так, прыкладна праз дзесяць дзён ён тэлефануе, хаця размаўляем зусім мала — хвіліны па тры. Дае мне нейкія ўказанні, рэфлексуе на тое, што яму напісалі. Са здароўем, здаецца, усё ў парадку. І гэта галоўнае…

Алесь Святланіч.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»