Belarus
This article was added by the user . TheWorldNews is not responsible for the content of the platform.

На БТ заявілі пра «спыненне чарговай тэрарыстычнай атакі» з боку Украіны

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся 30 мая каля 9-й гадзіны раніцы.

«Падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы засеклі аб’ект-парушальнік дзяржмяжы. Яму трэба прыкладна тры хвіліны, каб скінуць баявыя зарады ў размяшчэнне беларускіх войскаў», — сцвярджаецца ў сюжэце, паказаным у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

У сюжэце паказалі вайскоўца, які цэліцца ў нейкі аб’ект. Аб’ект, паводле сцвярджэння тэлеканала, — «робат са смяротным грузам» (на відэа буйным планам паказваюць коптар, якіх-небудзь грузаў на ім не відаць).

«Робат губляе кіраванне, і смяротны груз падае ў бязлюднай мясцовасці, але не дэтануе. Хуткая і выразная праца нашых сілавікоў прадухіліла трагедыю — дрон быў узброены боепрыпасамі ад аўтаматычнага гранатамёта АГС-17», — кажа закадравы голас.

У гэты час камера паказвае аб’ект у траве, падобны на гранату.

У сюжэце сцвярджаецца, што гэта не адзінкавы выпадак, «але дзякуючы працы беларускіх сілавікоў дадзеныя правакацыі застаюцца па-за кадрам».

Ужо не ўпершыню беларускія ўлады заяўляюць пра нейкія правакацыі з боку Украіны. Там, у сваю чаргу, ўсё абвяргаюць. Да таго ж, відавочна, што Украіна вельмі зацікаўлена, каб Беларусь не ўцягнулася ў вайну. Таму, калі такія правакацыі сапраўды былі, то не зразумела чые яны і якую мелі мэту.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»