Belarus

Інфэкцыяністка з Швэцыі: колькасьць псыхічна хворых павялічылася значна хутчэй, чым інфіцыраваных каранавірусам

Старэйшы лекар дзіцячага аддзяленьня бальніцы гораду Трэлеборг Іна Германенка у размове са Свабодай агучыла меркаваньне, што ў сытуацыі з COVID-19 усё ня так драматычна.

Іна Германенка — інфэкцыяністка, аўтарка пяці кніг, займалася вывучэньнем вірусаў герпэсу і ВІЧ. Працавала загадчыцай катэдры інфэкцыйных хваробаў пэдыятрычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту і прарэктарам па лячэбнай працы гэтай ВНУ. Кандыдат мэдычных навук, дацэнт. Сем гадоў назад у сувязі зь сямейнымі абставінамі пераехала на сталае жыхарства ў Швэцыю.

— Я ўпэўненая, што вірус цыркулюе ў Эўропе мінімум са сьнежня, — робіць выснову Германенка. – Мне здаецца, што часам мы вельмі драматызуем сытуацыю.

Лекарка лічыць, што невялікая мутацыя вельмі маленькага віруса прымусіла задумацца пра інвэстыцыі ў мэдыцыну, а ня толькі ў футбол ці хакей.

— Час пакажа, але я супраць гістэрыі і панікі, — кажа Германенка.

Яна распавяла, што днямі вядомы швэдзкі псыхіятар прапанаваў новы дыягназ — інфадэмія, бо колькасьць псыхічна хворых павялічылася значна хутчэй, чым колькасьць інфіцыраваных вірусам. Статыстыка паказвае, што колькасьць людзей з трывожнымі разладамі ўжо павялічылася. Наступствы інфадэміі прадказаць немагчыма, але ўжо бачны яе ўплыў — параліч эканомікі.

— Але ў сытуацыі з каранавірусам усё ня так драматычна, — сьцьвярджае інфэкцыяністка. —  Зірнуўшы на статыстыку, мы бачым, што большасьць хворых нават не здагадваюцца пра захворваньне або выздараўліваюць хутка і без наступстваў. У Ісьляндыі больш за 50% людзей са станоўчым тэстам на каранавірус нават не здагадваліся аб сваім заражэньні.

Германенка мяркуе, што многія з нас ужо прынялі ўдзел у фармаваньні так званага калектыўнага імунітэту. Менавіта гэта дазваляе глядзець на эпідэміялягічную сытуацыю аптымістычна. Лекарка спадзяецца, што да лета мы ўбачым спад захворваньняў на каранавірусную інфэкцыю ў Эўропе. А дакладней — будзем чакаць гэтага да сярэдзіны траўня. Але цыркуляцыя віруса на гэтым не завершыцца. Проста нашы сумесныя намаганьні і фармаваньне калектыўнага імунітэту прынясуць плён.

— Гэта можа гучаць банальна, але бадзёры настрой, здаровы сон, фізычныя практыкаваньні пасьля шпацыру на сьвежым паветры, рацыянальнае харчаваньне з гароднінай і садавіной, дастатковая колькасьць вадкасьці штодня, прыём звычайных лекаў, прапісаных доктарам, дапамогуць кожнаму з нас справіцца зь любой інфэкцыяй, у тым ліку і каранавіруснай, – падсумоўвае Іна Германенка.

Football news:

Balotelli on skipping training: I'm still sick
CEO Of The Homeland: Information about merging with Khimki is incorrect
Liverpool offered Werner the same salary as Chelsea, but dropped out of the competition as Leipzig refused to make a discount
A large number of games play into the hands of Real Madrid. Their composition is better than that of Barca. Ex-Madrid player Pirri on the La Liga calendar
The referee in Latvia showed a black football player a red card and a FAK. This is a very awkward situation
Barcelona has launched the streaming service Barça TV+
In the network appeared pictures of the new guest form Arsenal. Its texture resembles marble